Праца са шматдзетнымі сем'ямі
Працу са шматдзетнымі сем'ямі ажыццяўляе аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, На ўліку ў аддзяленні складаюцца 2093 шматдзетных сем'яў.
Спецыялісты аддзялення ажыццяўляюць работу па выкананні адміністрацыйнай працэдуры № 3.15 «Выдача пасведчанняў шматдзетнай сям'і», за 2020 год выдадзена 300 пасведчання шматдзетнай сям'і.
Таксама аказваюць садзейнічанне ў выкананні адміністрацыйнай працэдуры № 2.46 «Прыняцце рашэння аб прызначэнні (адмове ў прызначэнні) сямейнага капіталу». У 2020 годзе аформлена рашэнняў - 276, адмова - 0.
У 2020 годзе з'явілася новая адміністрацыйная працэдура 2.47 "Прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні (адмове ў датэрміновым распараджэнні) сродкамі сямейнага капіталу". Па дадзенай АП за 2020 год аформлена рашэнняў - 681, адмова - 9.
Таксама, шматдзетныя сем'і пры неабходнасці могуць атрымаць юрыдычную, псіхалагічную і гуманітарную дапамогу